Главная страница

зямля бацькоў. Зямля бацькоў-жыцця крыніца. Інтэлектуальнапазнавальная гульня зямля бацько жыцця крыніца Кудзян Ніна Мікалаена


Скачать 96 Kb.
НазваниеІнтэлектуальнапазнавальная гульня зямля бацько жыцця крыніца Кудзян Ніна Мікалаена
Анкорзямля бацько
Дата08.09.2019
Размер96 Kb.
Формат файлаdoc
Имя файлаЗямля бацькоў-жыцця крыніца.doc
ТипДокументы
#58135

Подборка по базе: Зямля бацькоў-жыцця крыніца.doc.

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНА-ПАЗНАВАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ

«ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ – ЖЫЦЦЯ КРЫНІЦА»
Кудзян Ніна Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры ДУА «Сярэдняя агульна-адукацыйная школа №22 г. Гомеля”
Мэты:

– дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў;

– фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя.
Ход гульнi


  1. Арганізацыйны пачатак:

Паведамленне тэмы гульні.

Удзельнікі гульні разбіваюцца на 3 каманды. Кожная каманда прыдумвае назву, выбірае капітана.

Вядучы прадстаўляе членаў журы.

Зварот да эпіграфаў.

  1. Змест гульні:

Кожная каманда па чарзе выбірае пытанні, якія адрозніваюцца тэматыкай і ўзроўнем складанасці. Рубрыкі наступныя:

1. Дзяржава і яе сімвалы.

2. Зямля Беларусі – краіна герояў.

3. Культурная спадчына.

4. Каменны летапіс.

5. Зямля пад белымі крыламі.

6. Песняры.

7. У свеце народных традыцый.

8. Крок у будучае.

У залежнасці ад складанасці пытання каманда можа атрымаць ад 10 да 80 ба-лаў. Калі каманда, якая выбрала пытанне, не можа адказаць на пытанне або адказ-вае няправільна, права даць адказ ёсць ў каманд-саперніц. Журы падлічвае балы і сочыць за дакладнасцю і правільнасцю адказаў.

  1. Падвядзенне вынікаў гульні:

Журы падводзіць вынікі.

Узнагароджванне пераможцаў.


Пытаннi
Рубрыка «Дзяржава і яе сімвалы»
10: Кожны год у краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прысве-чаных розным памятным падзеям. Але ёсць у народа самае любімае свята. На яго заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных краін свету. Гэта свята сімвалізуе ед-насць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі ад-значаецца? (Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня)

20: Наша краіна – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя наро-ды і ганарыцца братэрскімі сувязямі. Нават адзначае як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята? (2 красавіка)

30: Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне. Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова? (Герб)

40: Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер слу-жыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – Прырода: палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Што сімвалізуюць белы колер і арнамент ? (Белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працалюбства, працоўнае майстэрства.)

50: Гімн расказвае пра мінулае беларускага народа, жадае славы, росквіту, вечнага жыцця Беларусі, заклікае любіць і шанаваць нашу Радзіму. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага Гімна? (Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны.)

60: Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку ўсенароднага галаса-вання 14 мая. Якога года? (1995 года)

70: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон краіны. У нашай краіне было прынята пяць Канстытуцый : у 1919 г., 1927 г., 1937 г., 1978 г. Калі бы-ла прынята апошняя Канстытуцыя РБ? (15 сакавіка 1994 года)

80: Назавіце важнейшае права чалавека, якое замацавана ў Канстытуцыі РБ. (Права на жыццё ў шырокім сэнсе слова.)

Рубрыка «Зямля Беларусі – краіна герояў»

10: Лёс нашай краіны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны падзялілі яшчэ ча-тырнаццаць рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Якая кодавая назва ў плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР (ад прозвішча германскага караля і імпе-ратара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха І)? (Барбароса)

20: Якая кодавая назва ў летняй (1944 г.) стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі? (Баграціён)

30: Што сімвалізуюць 4 штыкі-абеліскі Кургана Славы, узведзенага ля шашы Мінск–Масква? (4 франты – удзельнікі вызвалення Беларусі)

40: Якое прозвішча ў аднаго з арганізатараў падпольнага і партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза, з 1965 па 1980 гады – першага сакратара ЦК КПБ, які трагічна загінуў? Яго імя насіў да нядаўняга часу адзін з прыгажэйшых праспектаў горада Мінска. (Тадэвуш Касцюшка)

60: Славуты дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дып-ламат. Вечным помнікам яму стаў падрыхтаваны і выдадзены яго дбаннем на бела-рускай мове адзін з найбольш дасканалых узораў сусветнай юрыдычнай думкі таго часу – Статут Вялікага княства Літоўскага. Назавіце яго прозвішча. (Леў Сапега)

70: У ХІІ стагоддзі на беларускіх землях утварылася Вялікае княства Літоў-скае. Адным з самых моцных кіраўнікоў яго быў гэты князь. Пры ім ВКЛ стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай . Аўтарытэт яго ў свеце быў настолькі вялікі, што недзе каля 1410 года імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт і сам папа Рымскі Марцін шукалі яго падтрымкі і прапанавалі яму каралеўскую карону, але перад каранацыяй гэты князь памёр. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму шмат радкоў у знакамітай паэме «Песня пра зубра». Назавіце iмя князя. (Вітаўт)

80: Назавіце прозвішча лётчыка, які стаў першым Героем Беларусі. (Уладзімір Карват)
Рубрыка«Культурная спадчына»
10: Назавіце iмя нашай святой, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў. (Еўфрасіння Полацкая)

20: У першага самастойнага ўладара Полацкага княства Рагвалода была дачка. Чаму яе называюць князёўнай з трыма імёнамі? З якімі? (Рагнеда, Гарыслава, Анастасія.)

30: Назавіце імя друкара, год і горад, дзе пачалі друкавацца першыя кнігі на беларускай мове. (Ф. Скарына, г. Прага, 1517 г.)

40: Назавіце імя паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, які паходзіў з сям’і паляў-нічага. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі ён трапіў у Рым, дзе ў 1522 годзе стварыў свой лепшы твор – паэму-жамчужыну, прасякнутую любоўю да роднай зямлі. (Мікола Гусоўскі)

50: Перанясемся ў 1629–1680-я гады. На гэты час прыпадае дзейнасць славу-тага сына полацкай зямлі. Літаратурная спадчына паэта, драматурга, асветніка і фі-лосафа даволі разнастайная: «Буквар языка славенскага...», «Рыфмалагіён», «Верта-град мнагацветны», камедыі, прытчы, казанні, рытуальныя прамовы-пропаведзі. Назавіце імя гэтага славутага дзеяча. (Сімяон Полацкі)

60: Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў свайго роду, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Мастак і цудоўны музыкант. Самы вядомы створаны ім паланэз – «Развітанне з радзімай» – носіць яго імя. (Міхаіл Казімір Агінскі)

70: Назавіце імя славутага мастака пачатку 20 стагоддзя, які нарадзіўся ў Бела-русі, жыў і ствараў палотны ў Пецербургу, аўтара знакамітай карціны «Лютаўскі блакіт» («Февральская лазурь»). (Ігар Грабар)

80: Назавіце прозвішча скульптара – аўтара цудоўнага ансамбля на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. (Заір Азгур)
Рубрыка «Пісьменнікі-землякі»(на прыкладзе рэгіёна Гомельшчыны)

10: Каго з пісьменнікаў старажытнай пары нарадзіла Гомельская зямля? (Кірыла Тураўскі)

20: Хто з пісьменнікаў Гомельшчыны ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне? (Іван Мележ,Іван Навуменка,Іван Шамякін,Андрэй Макаёнак,Мікола Сурначоў,Леанід Гаўрылаў,Алесь Жаўрук).

30: Хто з пісьменнікаў-землякоў,вывезеных у гады вайны ў Германію,апісаў гэта ў сваім рамане і як ён называецца? (Барыс Сачанка “Чужое неба”)

40: Назавіце вядомых паэтаў Гомельшчыны
Рубрыка «Зямля пад белымі крыламі»

10: Якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай роднай краіны? (Бусел)

20: У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легенд і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з ім размешчаны знакаміты беларускі курорт.(Возера Нарач)

30: Якую расліну – сімвал беларускіх палёў – узгадвае Максім Багдановіч у славутым вершы «Слуцкія паясы»? (Васілёк)

40: Якое дрэва распусціла галлё над курганам у знакамітай паэме Янкі Купалы «Курган»? (Дуб)

50: Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай пушчы. Мікола Гусоўскі прысвяціў паляванню на гэту жывёлу шмат радкоў сваёй паэмы. (Зубр)

60: Самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Гэта асноўная парода, якая дае драўніну для будаўніцтва, вытворчасці высакаякаснай паперы, штучных валокнаў. З яго драўніны вырабляюць музычныя інструменты. (Елка)

70: На месцы былой сельскагаспадарчай выставы быў закладзены Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. У якім годзе адбылася гэта падзея? (У 1931 годзе)

80: У гэтым скверы горада Мінска ў 2001 годзе адбылася рэканструкцыя. Вядомасць яму надалі скульптурныя групы «Дзяўчынка пад парасонам», «Дама», «Курыльшчык». Як называецца гэты сквер? (Міхайлаўскі сквер)
Рубрыка«Песняры»

10: Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!

Назавіце аўтара гэтых бессмяротных радкоў. (Якуб Колас)

20: З творчасцю славутага песняра Янкі Купалы мы знаёмыя з дзяцінства. Нас зачароўвае песня «Спадчына» на словы з аднайменнага твора. А ці памятаеце вы, дзе нарадзіўся пісьменнік? (У Вязынцы)

30: Сапраўднае імя гэтага пісьменніка – Іван Фёдараў. Прыгодамі яго«палес-кіх рабінзонаў» цікавяцца падлеткі. Назавіце творчае імя пісьменніка. (Янка Маўр)

40: Гэтага пісьменніка называюць гонарам і сумленнем беларускай літара-туры. Дыяпазон яго твораў шырокі і разнастайны: ад казкі «Нямоглы бацька» да рамана «Каласы пад сярпом тваім». У Віцебску яму пастаўлены помнік з надпісам «Быў. Ёсць. Буду.» (Уладзімір Караткевіч)

50: Паэт, які амаль усё жыццё правёў за межамі радзімы, але лічыў сваім аба-вязкам пісаць творы на мове свайго народа. Лёс адвёў яму кароткі тэрмін, і адзіным прыжыццёвым зборнікам яго твораў з’явіўся «Вянок». Назавіце імя паэта. (Максім Багдановіч)

60: Назавіце аўтара раманаў «Трэцяе пакаленне», «Бацькаўшчына», «Зямля» і інш. У 1938 годзе адсядзеў у турме каля 8 месяцаў. (Кузьма Чорны)

70: Пісьменнік, які з’яўляецца майстрам псіхалагічнага партрэта. Вайна накла-ла на яго творчасць глыбокі адбітак. Аповесці «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», апавяданні «Сваякі», «Незагойная рана» і інш. уражваюць глыбокім псіхалагізмам. (Васіль Быкаў)

80: Назавіце пісьменніка – аўтара раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань». (Іван Мележ)
Рубрыка «У свеце народных традыцый»

10: Гэта старажытнае свята, калі розныя народы адзначалі зімовае сонца-стаянне. На свята людзі вадзілі «казу», «мядзведзя», насілі зорку. У святочных пес-нях былі самыя лепшыя пажаданні. За песні і пажаданні гаспадары дзякавалі юна-кам і дзяўчатам рознымі прысмакамі. (Каляды)

20: На гэта свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця. (Купалле)

30: На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну? (Масленіца)

40: Як называецца свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў? (Дзяды)

50: Як называецца цыкл народных песень, звязаных з земляробчым кален-даром? (Каляндарна-абрадавыя).

60: Найвялікшае каляндарнае свята. З пашырэннем хрысціянства стала пера-соўным святам ад 4 красавіка да 8 мая. (Вялікдзень)

70: Напярэдадні гэтага свята, 5 мая, беларусы ўшаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, апраналі яе русалкай, упрыгожвалі зеленню, вянком з кветак, вадзілі вакол яе кара-годы і спявалі:

Блаславі, маці,

Ой, Лада, маці,

Вясну заклікаці… (Юр’я)
80: На якое свята спявалі прыпеўку:

Ой, чыя то дачка, як ягадачка,

Святы вечар добрым людзям!

Бацькова дачка, як ягадачка.

Як у сені ўвайшла – сені заззялі.

Як у хату ўвайшла – паны паўставалі. (Каляды)
Рубрыка «Крок у будучае»

10: Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. «Храм навукі» мае агульную плошчу 112,6 тысячы квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка «Панарама». (Нацыянальная бібліятэка)

20: Будынак на перакрыжаванні шляхоў. Яго прыгажосць, сучаснасць і зруч-насць здзіўляюць наведвальнікаў нашай краіны. (Чыгуначны вакзал)

30: Гэты завод быў заснаваны ў 1946–1948 гадах. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы, і гэты брэнд вядомы далёка за межамі рэспублікі. (Мінскі трактарны завод)

40: У 1931 годзе была заснавана гата самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, а яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды – «Белавежская пушча», «Алёнка» і інш. (Камунарка)

50: Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму? (Трыумф на Еўрабачанні)

60: Гэта адна з самых маладых спартыўных пабудоў Мінска. Сучасны буды-нак з металу, шкла, бетону. Мае арэны для міні-футбола, для міжнародных спабор-ніцтваў. (Манеж футбольны)

70: Прадукцыя гэтага завода прысутнічае дома ў большай паловы жыхароў краіны. Без яе немагчыма захаваць розныя прысмакі і стравы ў спякотны дзень. (Мінскі завод халадзільнікаў «Атлант»)

80: Назавіце фонд, які падтрымлівае таленавітую моладзь краіны. У межах якой праграмы ён існуе? (Прэзідэнцкі фонд па падтрымцы таленавітай моладзі ў межах праграмы «Маладыя таленты Беларусі 2006-2010 гг.».)



написать администратору сайта